|
|
My opinion is my Freedom

| Окт. 2, 2007 09:14 pm Цяжка ў думах, цяжка на сэрцы, цяжка ў рэальнасці... Зараз нібыта ўсё настроілась супраць мяне. Вучоба, абставіны, сям'я, здароўе, каханне... А трэба працаваць, ды так, як ніколі. Не ведаю, што рабіць. Здаецца, была б хоць падтрымка.... каханай, то ўсё можа было б лягчэй. А пакуль ЯНА не дужа разумее мяне... А заўтра яшчэ і кантрольная... Дзесьці тут была мая вяроўка.... 1 комментарий - Оставить комментарий | |

| Сент. 29, 2007 02:08 pm Дасягненне Учора я зразумеў, што можна дамагчыся вельмі цяжкіх мэтаў можна, калі ты сапраўды верыш у тое, што робіш і робіш, таму што верыш. Карацей... Напярэдадні Дня Волі мае бацькі не хацелі адпускаць мяне на свята. У пэўны дзень прыйшлося сказаць, што я іду з сябрам "піць піва". Але ўсе ж так прыйшоў на Акадэмію навук, а потым і на Бляблятэку. Было гэта даўно. А што зараз? Прапускаючы некалькі эвалюцыйных монмантаў, адзначу толькі рэзультат. Учора мае бацькі заявілі мне, што поўдуць... на ЭЎРАПЕЙСКІ МАРШ РАЗАМ СА МНОЮ! У гэта было цяжка паверыць і я падумаў, што гэта жарт. (Мае бацькі НІКОЛІ не хадзілі на такога кшталту мерапрыемствы.) Але яны казалі гэта сур'езна і абгрунтавалі тым, што "калі гэта твой шлях, то мы не можам не падтрымаць цябе, бо мы твае бацькі". Я пачаў яшчэ больш паважаць іх... Оставить комментарий | |

| Сент. 29, 2007 01:54 pm Свабоду не аддам нікому! Гэта здарылась! Мяне выпусцілі са шпіталю! Усе камяні з почак былі паспяхова выгнаны і зараз я здаровы. Але не зусім... Трэба яшчэ падлячыцца. Ляжаў я ў 2-й дзіцячай. Будынак шпіталю новы, прыгожы. Усе даволі файна. Будынак будынкам, але якасць абслугоўвання і ежы жадае чыкаць лепшага... Ну зразумела, пра зарплаты прыбіральшчыцы, якая працуе 8 гадзін штодзень, ў 240 т. Чаго ж чакаць ад медсесцер. Але надта скардзіцца не буду, бо сапраўды да мяне добра адносіліся. Нарэшце, я зразумеў што значыць "18 сутак". Законы ў шпіталі падобны на ваенныя. Под'ём і "адбой" па графіку, з будынка - ні кроку, з 13 да 17 нават з палаты лепш не выходзіць. Вось... Але зараз я вольны і амаль на 100% усіўся ў паўсядзенныя клопаты. Оставить комментарий | |

Авг. 21, 2007 01:34 pm Test Результаты теста политических воззрений от Полит-грамоты.ру | синий крестик соответствует вашим убеждениям | gomeniuk, Вы либертарианец. Такие ценности как свобода мысли, слова, а также прозрачный и неконтролируемый рынок для вас незыблемы. Любые формы государственного вмешательства в общественную жизнь отвергаются либертарианством как средство закрепощения граждан. Пройти тест! | 1 комментарий - Оставить комментарий | |

| Авг. 21, 2007 01:09 pm Вельмі цікава))) З сайта Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў ГУУС Менгарвыканкама зніклі дадзеныя галасавання на тэму: каму вы давяраеце ў большай ступені? Нагадаем, што ўчора ўвечары дадзеныя апытання выглядалі наступным чынам:
Міліцыі давярае – 8 % КДБ –7 % Пракуратуры – 2% Суду – !!!1 %!!! Нікому – !!!82%!!!.
Навіна ўзята з сайту http://charter97.org
І між гэтым уявіце, так адказвалі людзі, якія заходзяць на такія сайты... Оставить комментарий | |

| Авг. 21, 2007 12:42 pm На суд - самы "чэсны" суд у свеце!!! Прыехаў з адпачынку... У Менску мяне сустрэлі и добрыя, і не вельмі добрыя навіны. А адна была і такая, і такая. Аднаго майго вельмі добрага знаемага прыкладна 3 тыдні таму затрымілі за расклейванне налепак. Яго адвязлі ў РАУС, склалі пратакол і т.д. А потым менты пачалі разбірацца, што ж такога дрэннага зрабіў гэты хлопец... І нічога лепш не прыдумалі, як "павесіць" на яго артыкул (нумар не памятаю) Адміністрацыйнага кодэкса... Ну добра, артыкул, так артыкул. Але прабачце! Такі артыкул у новым кодэксе НЕ ІСНУЕ!!! Карацей, нядаўна быў суд над ім. Сведкі-менты на суд не з'явіліся, але судзя апрасіў нашага падазронага. Хлопец вельмі перахваляваўся і пачаў несці туфту ў адказ на пытанне "Што Вы можаце сказаць у свае апраўданне?". Ну нічога, зараз ен гатовы для таго каб добра паўстаць перад нашым "сумленным" судом. А паседжанне будзе ў чацвер, у судзе Завадскога раена, з раніцы. Час паседжання апублікую крыху пазней... Оставить комментарий | |

| Май. 6, 2007 12:45 am Каледж Вучоба-вучоба-вучоба... Надакучыла ўжо! Адзіныя толькі хатнія работы колькі часу займаюць.... А годы ляцяць... 4 комментария - Оставить комментарий | |

| Май. 1, 2007 08:21 pm Хакей Зараз ідзе хакейнае спаборніцтва Беларусь-Аўстрыя. Нашы пакуль выйграюць 5:2!!! Але гэта не галоўнае. Галоўнае, што 1) На трыбунах шмат бел-чырвона-белых сцягоў! 2) Беларусы гуляюць у бел-чырвона-белай форме!!!! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!!!!!!!! Оставить комментарий | |


| Апр. 29, 2007 03:51 pm Дзядок Учора вяртаўся да дому. Было позна. Стаім мы з сябрам на прыпынку. Да прыпынку падходзіць дзядок. Вязе з сабою каляску з кардоннай скрынкай. Час ад часу адтуль чуваць лязганне бутэлек. Выглядаў той дзядок як звычайны бомж, увесь брудны. Падыйшоў ён да нас і папрасіў у нас дапамагчы яму падняць у тралейбус яго каляску. Мы адказалі станоўча. Стаім далей. У галаву адразу паляцелі розныя думкі. Хмель яшчэ застайся ў галаве. Я загадзя ведаў адказ, але ўсё роўна спытаў у яго: "Вы з дачы ідзеце?". Дзядок паглядзеў на мяне як на наіўнага хлапчука. "Ды не. Бутэлькі збіраю", - прама адказаў ён. Мне стала крыху сорамна. Але я зноў спытаў: "А ў Вас ёсць пенсія?". "Так, ёсць". "І няўжо яе не хапае?". "250 тысяч. Хапае толькі па жыроўкам аплаціць. І колькі там застаецца?!". Я прамаўчаў. Прыехаў аўтобус. Моўчкі дапамаглі дзядку. Таксама моўчкі паглядзелі на адыходзячы аўтобус.
"Чуеш, гэта не ваўкі, не ваўкалакі гэта плач душы маёй, якія нават ў маёй краіне ўсім да сракі, як да сракі тое што ўтопія і нашы жабракі па вуліцах валяюцца напіўшыся таннай брагі, а па парках бабкі-небаракі торбы набіваюць увесь дзень збіраючы метбрагі, іх жыццё ад сметніка да пункту прыёма тары, я размаўляў, жывуць быццам ў кашмары і даючы бутылку неяк сорамна глядзець у твар ім, але пакет я атрымаў пякучых ведаў..." Музыка: ЧПБ - Хутка стану зверам
1 комментарий - Оставить комментарий | |

| Апр. 28, 2007 11:16 pm Вельмі спадабалась: Хто такі ты? - Беларусік.
- Які знак твой? - Белы бусьлік.
- Дзе жывеш ты? - У засьценках.
- Хто твой вораг? - Лукашэнка.
- А чаму? - Ён дзядзька* хворы.
- Скуль прыйшоў ты? - З Бангалору.
- Які кліч твой? - ЗА СВАБОДУ!
- Пра што марыш? - Сьмерць уроду.
- Дзе Радзіма? - У дрыгве.
- Піва будзеш? - Дайце дзьве.
(Знайшоў на http://111290.livejournal.com/) 2 комментария - Оставить комментарий | |

| Апр. 28, 2007 11:08 pm Калі ўпэўнены, што нешта абавязкова адбудзецца, верыш у гэта, адчууваеш, что па іншаму і быць не можа... а потым усё бурыцца. Нават не ведаеш што рабіць: альбо ісці вешацца, альбо забіць на гэта і працягваць далей. Думкі розныя, але выйсце адно - жыць далей і прымаць гэта за рашэнне лёсу. Оставить комментарий | |

| Апр. 17, 2007 07:58 pm Недахоп... Усё як бы і добра, але ёсць адчуванне таго, што мне чагосці не хапае. Гэта звычайна хутка прыходзе, але зараз чамусці затрымоўваецца. Улюблёнасці шмат часу чуваць не было... А час ад часам яна патрэбна, яна дапамагае і падтрымлівае. Але дзе яна, тая, хто патрымае мяне ў цяжкую хвіліну? Зараз такіх хвілін так шмат... Настроение: сумна(((
Оставить комментарий | |

| Апр. 9, 2007 06:24 pm У мяне вялікая праблема: у мяне шмат ідэй (вар'яцкіх, рэальных, рамантычных і т.д.). Гэта добра, адкажыце вы, але гэта мая бяда. Я не ажыццяўляю сваіх ідэй. Я такі, што ў мяне ёсць шмат чаго ў галаве, але мне патрэбны тыя, хто змогуць ажыццявіць гэта. А інакш - гэтыя ідэі звычайна загінаюць... Я не ведаю, што з гэтым зрабіць... 1 комментарий - Оставить комментарий | |

| Апр. 7, 2007 01:55 pm Я абяцаю размаўляць па-беларуску "Я обещаю всегда разговаривать по-белорусски но только, если еще 200 человек из Беларуси сделают тоже самое."
Гэта абяцанне размешчана на сайце Банку Абяцанныў тут: http://www.ru.pledgebank.com/my-lang
Тыя, хто размаўляюць па-руску, але жадаюць перайсці на беларускую мову - звяртайцесь сюды! Падтрымаем беларускую мову!!! Оставить комментарий | |

| Апр. 7, 2007 01:18 pm Першы пост Вось і мой першы пост. Адразу папярэджваю, што пісаць буду па-беларуску, таму - прабачце калі нехта не зразумее). Я беларус і гэта мая мова. Вось... Першы свой пост хачу прысвяціць Чарнобыльскаму Шляху - 2007. 26 красавіка 1986 года адбылася сусветная трагедыя, якая змяніла жыццё беларусаў. На жаль не ў лепшы бок... ЧШ-2007 адбудзецца 26 красавіка 2007 года. Месца сустрэчы: пл. Якуба Коласа. Шэсце прайдзе па прасп. Скарыны да бібліятэкі. Больш дакладную інфармацыю па ЧШ-2007 можна знайсці тут: http://26.svaboda.info/ . Што датычыцца мяне, то я іду туды каб паказаць, што я супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі!!! Я не хачу, каб мае дзеткі і ўнучкі жылі ў краіне, дзе захоўваюцца радыёактыўныя астанкі. А пакуль толькі так я магу выказаць сваё негадаванне.
 Оставить комментарий | |

|
|